Дай, Божа, шмат год!

May 23rd, 2008

Рада Парафіі Беларускае царквы сьвятога Кірылы Тураўскага г.Таронта
запрашае ўсіх вернікаў і сябраў Царквы сказаць нашаму дарагому Уладыку Сьвятаславу:
“Іс полла эті Дэспота!”
(”Дай, Божа, шмат год!”)

на ўрачыстасьцях,
прысьвечаных гэтае вялікае для
Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы падзее,
што адбудуцца 25 травеня а 12:00

ХІРАТОНІЯ АРХІМАНДРЫДА СЬВЯТАСЛАВА Ў ЯПІСКАПА БАПЦ

May 16th, 2008

11 траўня 2008-га году ў Катэдральным Саборы сьв. Кірылы Тураўскага ў Брукліне, Ню-Ёрк, быў хіратанізаваны ў япіскапскую годнасьць а. архімандрыт Сьвятаслаў (Вячаслаў Логін). Абрад хіратоніі быў выкананы Архіепіскапам Уманскім і Дэтройскім Аляксандрам, епіскапам Барыспальскім Паісіям ды Япіскапам Х’юстанскім і Тэксаскім Макарыюсам у асысьце сьвятарства і пры ўделе вялікай колькасьці вернікаў зь Ню-Ёрку, Ню-Джэрсі і Канады.

Іс полла эті Дэспота, Дарагі Уладыка, Япіскап Наваградскі і Паўночна-Амэрыканскі БАПЦ, Сьвятаслаў!

Read the rest of this entry »

Сьвяточныя службы на Вялікдзень

April 16th, 2008

Беларуская праваслаўная царква
сьвятога Кірылы Тураўскага
г. Таронта
віншуе ўсіх вернікаў з надыходзячым
Вялікоднем і запрашае на сьвяточныя службы.Расклад набажэнстваў:
Schedule of Church Services:

  • 20.04 Уваход Госпадавы ў Ерусалім … ЛІТУРГІЯ …10:00 раніцы,
    Sunday PALM SUNDAY … LITURGY …10:00 am
  • 24.04 ВЯЛІКІ ЧАЦЬВЕР…Сьв. ПАКУТЫ ХРЫСТОВЫ…7:00 вечара
    (12 Дабравесьцяў)
    Great and Holy Thursday … Reading of Gospels … 7:00 pm
  • 25.04 ВЯЛІКАЯ ПЯТНІЦА…ВЯЧОРНЯ з вынасам Сьв. Плашчаніцы…6:00 вечара,
    Great and Holy Friday … Vespers-Placing of the Holy Plashchanitza…6:00 pm
  • 26.04 ВЯЛІКАЯ СУБОТА..ПАЎНОЧНЯ…11:30 уначы,
  • 27.04 Уваскрасеньне Хрыстовае…Ранішня…00:00 уначы,
    (нд.) В Я Л І К Д З Е Н Ь …ЛІТУРГІЯ …2:00 уначы,
    E A S T E R
    Асьвячэньне пасак……………………………..3:30 раніцы
    ВЯЛІКОДНЫ МАЛЕБЕН і Сьвяткаваньне……………………..3:00 удзень

ХРЫСТОС УВАСКРОС ! САПРАЎДЫ ЎВАСКРОС !
Christ is Risen ! Indeed He is Risen !

Ён — уваскрос, Ён — дзесь між намі,
Ён там, дзе ў срэбным пыле лоз,
У сіняй смузе над палямі
Вісіць вясна… Ён уваскрос,
Ускрос,
і зноў па Беларусі
Імклівым крокам йдзе Хрыстос…
(Н. Арсеньнева)

Сьвяточныя службы на Вялікдзень 2008

Cлужбa з нагоды Запускаў на Вялікі пост

March 6th, 2008

У нядзелю 9 сакавіка запрашаем усіх на службу з нагоды Запускаў на Вялікі пост.

Пасьля службы, з Божае міласьці, будзем гуляць шчодрую Масьленіцу.

Прыходзьце, калі ласка!

І не забудзцеся напячы бліноў :)

40 дзён

March 6th, 2008

8 сакавіка спаўняецца 40 дзён, як адышоў у лепшы сьвет вялікі пісьменьнік, грамадзкі дзeяч, заснавальнік ЗБК, наш сябар – Кастусь Акула.

У гэты дзень, а 11:00 ў царкве сьв. Кірылы Тураўскага (524 St.Clarens Аve.) адбудзецца Паніхіда за ўпакой душы Кастуся Акулы.

Пасьля Паніхіды запрашаем на памінальны стол.

Адпяваньне супачылага Кастуся Акулы (Аляксандра Качана)

February 8th, 2008

4 лютага 2008г. у царкве Сьв. Кірылы Тураўскага г.Таронта (Канада) адбыўся абрад адпяваньня супачылага Кастуся Акулы (Аляксандра Качана), пісьменьніка й грамадзкага дзеяча беларускае эміграцыі, аднаго з заснавальнікаў гэтае Парафіі БАПЦ.

Багаслужбу супольна адправілі па-беларуску, па-царкоўнаславянску, па-украінску й па-ангельску сьвятары :
а.Вячаслаў (Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква),
а.Яўген (Амерыканская Аўтакефальная Праваслаўная Царква),
а.Юры (Украінская Праваслаўная Царква Канстантынопальскага Патрыярхату).

Паховіны адбыліся на могліцах ‘Pine Hills Cemetery’ г.Таронта.
Памінальная трапеза адбылася пасьля паховінаў у парафіяльнай зале за адрасам :
524 Saint Clarens Avenue, Toronto.

Адпяванне супачылага Кастуся Акулы

Read the rest of this entry »

February 8th, 2008

Агульны Сход Парафіянаў

February 5th, 2008

Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква

BELARUSAN AUTOCEPHALOUS ORTHODOX CHURCH

PARISH OF ST. KIRYLA OF TURAU

Паведамленне

Парафіяльная Рада Царквы Сьвятога Кірылы Тураўскага паведамляе , што 24 лютага 2008 г.

пасля Багаслужбы у залі БАПЦ, 524 St. Clarens Ave., Toronto, адбудзецца чарговы Агульны Сход Парафіянаў

Прапануецца наступны парадак дня:

1. Адкрыцьцё сходу і Малітва.

2. Справаздача Парафіяльнай Рады і Кантрольнай Камісіі

3. Абмеркаванне справаздачы

4. Абмеркаваньне бягучых спраў парафіі і плян працы на наступны год

5. Закрыццё і Малітва.

Да ведама ўсіх парафіянаў

Згодна статуту БАПЦ:

А.94: (Частка) Права голасу і ўдзелу упарафіяльным сходзе маюць парафіяне, якія заплацілі парафіяльныя скадкі і незалягаюць больш як год да Сходу, адказваюць вымогам адзначаным ў артыкулах 30,33 і 109 гэтага Статуту. Просьба да ўсіхпарафіянаў урэгуляваць парафіяльныя складкі перад Сходам.

Тыя парафіяне, што ня змогуць удзельнічаць у Сходзе, маюць даць упаўнаважанне іньшаму парафіяніну, які будзе на сходзе, але не болей як два упаўнаважання на адну асобу (Статут БАПЦ А.95)

Рада Парафіі

Сьвяточныя Багаслужбы

December 30th, 2007

Парафіяльная Рада і сьвятар Беларускае Праваслаўнае Царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта віншуюць Паважанае Спадарства са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага – КАЛЯДАМІ і жадаюць усім смачнай куцьці, вясёлых сьвятаў і шчасьця ў Новым 2008-м Годзе!
І запрашаем на сьвяточныя Багаслужбы :
Студзень - 2008
6 нд., 10:00 раніцы – Сьвв. Айцоў Літургія
5:00 вечара Сьвяты Вечар Вячорня
6:00 вечара – КУЦЬЦЯ
7 пн., 10:00 раніцы – КАЛЯДЫ Літургія
13 нд., 10:00 раніцы – Сьвв. Богаайцоў Літургія
19 сб., 10:00 раніцы – ВАДОХРЫШЧА Літургія і Вял. асьвячэньне вады
20 нд., 10:00 раніцы – Сабор Яна Хрысьц. Літургія

Абыход сьвятаром са сьвянцонай вадой памешканьняў парафіянаў
будзе адбывацца з 19 да 27 студзеня - па запросінам.

Тэлефоны для даведак:
416-530-1025 Царква
416-827-8114 айцец Вячаслаў
416-319-8199 Міхась

Парафіяльная Рада і сьвятар Беларускае Праваслаўнае Царквы Сьв. Кірылы Тураўскага ў Таронта віншуюць Паважанае Спадарства са сьвятам Нараджэньня Хрыстовага – КАЛЯДАМІ і жадаюць усім смачнай куцьці, вясёлых сьвятаў і шчасьця ў Новым 2008-м Годзе!

Паніхіда па св. памяці Ўладыку

June 12th, 2007

Дарагія сябры,
17 чэрвеня, у наступную нядзелю, адбудзецца Паніхіда па св. памяці Ўладыку Мікалаю. Мінула 5 гадоў, як яго няма з намі. Ушануйма разам ягоную сьветлую Памяць.
Пачатак службы а 10:00, у Царкве св. Кірылы Тураўскага, што ў Таронта.

Рада Парафіі.